Фота: gov.pl

Фота: gov.pl

Выведка паказвае, што грамадзян Польшчы, якія накіроўваюцца ў Калінінградскую вобласць, пад рознымі падставамі выклікаюць на размовы, падчас якіх іх дапытваюць супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі. Яны збіраюць звесткі аб мэтах паездкі, кантактах, а таксама спрабуюць атрымаць доступ да дакументаў, банкаўскіх карт і змесціва мабільных тэлефонаў.

Таксама супрацоўнікі ФСБ цікавяцца падрабязнасцямі прыватнага жыцця. Паводле Жарына, польскіх грамадзян запалохваюць, ужываюць ціск і «мяккі шантаж». Сярод іншага, у палякаў распытваюць пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, пра знаёмствы ў польскіх вайсковых службах.

Некаторых палякаў просяць запоўніць анкеты з пытаннямі пра расійскую «спецаперацыю» ва Украіне, Уладзіміра Пуціна, падзенне ракеты на тэрыторыю Польшчы і нават пра тэмпературу ў польскіх кватэрах.

Анкеты з пытаннямі пра адносіны да распачатай Расіяй вайны на тэрыторыі Украіны просяць запоўніць беларусаў і расіян пры перасячэнні мяжы з краінамі ЕС. Адказы могуць стаць падставай для адмовы ва ўездзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?