Фота: ДМК
Як расказалі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, двое грамадзян з Украіны і Расіі перасякалі мяжу праз пункт пропуску «Каменны Лог» на рэйсавым аўтобусе Вільня — Мінск. Пад іх адзеннем знойдзена 3,7 кг брытанскіх, аўстралійскіх і паўднёваафрыканскіх інвестыцыйных манет.
Экспертыза ўстанавіла, што паверхня манет выраблена з золата і з яго сплаву.
Спецыялісты ацанілі кошт манет больш як у 535 тысяч рублёў.
Пасажыры ехалі па зялёным калідоры і такім чынам хацелі ўхіліцца ад выплаты мытных плацяжоў на суму больш як 236 тысяч рублёў.
Заведзена крымінальная справа.





