Таямнічыя бутлі на вуліцы Кірава ў Мінску. Фота: сацыяльныя сеткі
Фота з бутлямі вады ў металічных канструкцыях па вуліцы Кірава разляцелася ў сеціве і не засталося без увагі каментатараў.
«Збіраюць будынкавы сок», «супермадэрновыя вогнегаснікі дзеля вонкавага размяшчэння», «будуць туды кветкі саджаць, а пакуль ваду «пасадзілі», «для недакуркаў» — жартавалі каментатары.
Прызначэнне такіх канструкцый, як выявілася, было празаічна жыццёвым.
Той будынак па вуліцы Кірава, 27. Скрыншот: «Яндэкс-панарама»
Незвычайныя канструкцыі прыдумалі дворнікі Нацыянальнага мастацкага музея, каб засцерагчы пешаходаў і машыны ад наледзі і ледзяшоў, якія могуць падаць з даху. Між бутлямі нацягвалі стужку, якою адмяжоўвалі небяспечную зону. Самі бутлі ставілі ў якасці баласту, каб металічныя канструкцыі не знесла ветрам.
Канструкцыі прыбяруць увесну, калі будзе ўпэўненасць, што пагрозы снегападаў больш няма.
Дах у будынка стары, чысціць яго складана, вось і прыдумалі ход з бутлямі.
Будынак Нацыянальнага мастацкага музея на вуліцы Кірава збіраюцца рамантаваць. Цяпер у ім базуюцца рэстаўратары, таксама там размешчана фондасховішча і навуковая бібліятэка. Будынак мусіць стаць часткай музейнага квартала, які ахопіць і суседнія будынкі. Пра музейны квартал гаворыцца ўжо даўно, але канкрэтных тэрмінаў, калі ён з'явіцца, не называюць.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Мастацкі музей выклаў відэаэкскурсію і 3D-тур па выставе да 100-годдзя музея Луцкевіча
У Нацыянальным мастацкім музеі «ажывілі» карціны Бялыніцкага-Бірулі
Супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея звольнілі за фотакартку салідарнасці 2020 года






я б ни за что не догадалась
ну так шчы
тают