Скрын відэа
У яго склад уваходзіць 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які займаецца аднаўленнем падобнай тэхнікі. У прыёмнай адзначылі, што самалёт з бартавым нумарам 43 сапраўды паступіў да іх.
— Я вам тэлефаную з нагоды рамонту самалёта А-50, які з Беларусі да вас паступіў. Маё начальства сказала ў вас удакладніць падрабязнасці…
— А-50? 43-і борт вы маеце на ўвазе?
— Так-так.
— Я вам дам тэлефон, звяжацеся па ім. Гэта дырэктар дырэкцыі гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўвання.
— Проста мне даюць гэтыя нумары, мне хаця б трэба даведацца, колькі самалёт на рамонце будзе…
— Гэта дакладна да яго. Гэты самалёт у яго ведамства паступіў.
— Гэта дакладна той самалёт, з Беларусі?
— Так-так, той, які ўчора да нас прыбыў.
У прыёмнай журналістцы далі некалькі нумароў, аднак ні па адным з іх не адказалі. Удакладніць якія-небудзь іншыя падрабязнасці пра самалёт у прыёмнай не змаглі.





