З асуджальнымі заявамі ўжо выступілі ўніверсітэты.
«Апошнія дні мы ўсё часцей чуем пра субкультуру «ПВК Родан» з-за наяўнасці прыхільнікаў, якія бяруць удзел у масавых бойках у гандлёвых цэнтрах. У некаторых маладых людзей развіліся дэструктыўныя і негатыўныя пачуцці ў адносінах да аднагодак з іншым меркаваннем.
БДУІР паведамляе пра небяспеку дэструктыўнага ўплыву руху і заклікае аб'ектыўна ацэньваць тое, што адбываецца, перш чым пачынаць якія-небудзь дзеянні. Зараз галоўнае не быць саўдзельнікамі таго, што разбурае, і не паддавацца розным маніпуляцыям.
Мы выбіраем мір і стварэнне, падтрымку і паразуменне, добрыя справы і сяброўства», — напісаў БДУІР у афіцыйным тэлеграм-канале.
Практычна такое ж паведамленне размясціў студгарадок БДУ на сайце. «Стоп «ПВК Родан», — заклікае адміністрацыя.