Скрыншот відэа
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў быў абсмеяны залай на міжнароднай паліталагічнай канферэнцыі Raisina Dialogue ў Індыі, якая адбылася пасля сустрэчы міністраў G20.
«Вы ведаеце, вайна, якую мы спрабуем спыніць, якая была развязана супраць нас з выкарыстаннем украінскага народа», — пачаў казаць Лаўроў, пасля чаго зала залілася смехам.
Лаўроў асекся.
А пасля паўтарыў, што вайна нібыта паўплывала на палітыку Расіі.





