Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

У лютым Байдэну зрабілі біяпсію. Яна пацвердзіла, што ў яго была базальна-клеткавая карцынома, і ўсе ракавыя тканкі былі паспяхова выдаленыя, паведаміў лекар Белага дома Кевін О'Конар.

Байдэн працягне назіранне ў свайго дэрматолага, але месца біяпсіі загаілася, і далейшага лячэння не патрабуецца.

Базальна-клеткавая карцынома (ці базаліёма) — даволі распаўсюджаны тып раку скуры. Пухліна павольна расце і вельмі рэдка дае метастазы. Пры гэтым тыпе раку звычайна спрыяльны прагноз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?