Кіраўнік украінскага Мінэнерга паведаміў, што ўсяго з кастрычніка мінулага года па энергетычнай інфраструктуры Украіны Расіяй была здзейсненая 31 паветраная атака, з якіх 14 — масіраваныя ракетныя ўдары і 17 — атакі групамі дронаў-камікадзэ.

Трапілі пад атакі ключавыя энергетычныя аб'екты: цеплавыя электрастанцыі, цеплаэлектрацэнтралі, гідра- і гідраакумулюючыя станцыі, падстанцыі сістэмы перадачы. Акрамя таго, на сёння частка ўкраінскіх генеруючых магутнасцей знаходзіцца пад часовай акупацыяй.

Аднак, нягледзячы на ​​разбурэнні, па словах міністра, украінскія энергетыкі змаглі захаваць энергасістэму цэласнай, «калапсу, на які так спадзяваўся вораг, не здарылася».

«Мы выходзім са складанай зімы цалкам забяспечанымі палівам — па стане на 3 лютага запасы вугалю на складах ТЭС і ЦЭЦ складаюць 1160 тысяч тон. Гэта на 375 тысяч тон больш, чым на аналагічную дату мінулага года. Запасы прыроднага газу ў падземных сховішчах Украіны складаюць — 9,7 млрд кубічных метраў (блізка да леташніх аб'ёмаў)», — адзначыў Галушчанка.

Кіраўнік Мінэнерга Украіны адзначыў, што пачалася падрыхтоўка да наступнага ацяпляльнага сезона. У прыватнасці, праводзяцца рамонты пашкоджаных генеруючых магутнасцей, якія мэтазгодна аднаўляць. Ажыццяўляецца аднаўленне сістэмы перадачы і сістэм размеркавання, рэалізуюцца праекты па будаўніцтве малой газавай генерацыі, размеркаванай па населеных пунктах, і асобным спажыўцам.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0