Паведамляецца, што вайсковаслужбоўцы вайсковых часцей 06752 і 39872 узялі ўдзел ва ўрачыстым рытуале прыёму ў піянеры ў Мачулішчанскай сярэдняй школе.

Гэтыя вайсковыя часці знаходзяцца ў Мачулішчах. В/ч 06752 — гэта 50-я змяшаная авіябаза, в/ч 39872 — радыётэхнічная брыгада.

26 лютага з'явіліся паведамленні пра выбухі ў раёне аэрадрома і актыўнасць сілавікоў. Пазней «Байпол» заявіў, што з дапамогай двух дронаў быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50.

Беларускія ўлады і прапаганда абвяргаюць гэта, але ў адказ на гэта былі апублікаваныя відэа, на якіх дрон садзіцца на расійскі самалёт.

Днямі ён вылецеў на расійскі рамонтны завод.

Чытайце яшчэ:

«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў

Беларускі Гаюн: Расійскі самалёт у Мачулішчы не вярнуўся

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
9