Стваральнікі гульні адзначаюць, што сёння ў Беларусі палітвязняў больш, чым было ва ўсім СССР да перабудовы. Сярод тысяч палітзняволеных — 34 журналісты.

«Герой свабоды слова» — гэта гульня пра адважных журналістаў, якія спрабуюць працаваць ва ўмовах дыктатуры. Яна стваралася на базе сведчанняў гомельскіх журналістаў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай (цяпер знаходзяцца за кратамі), а таксама актывіста Сяргея Лісічонка.

Паспрабаваць свае сілы можна па спасылцы (праўда, гульня толькі на шведскай мове).

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0