Іван Баканаў. Фота: СБУ

Іван Баканаў. Фота: СБУ

Іван Баканаў быў звольнены ў ліпені мінулага года з пасады кіраўніка СБУ, а цяпер знаходзіцца пад следствам. Яго абвінавачваюць у правале працы СБУ ў перадваенны перыяд і на пачатковым этапе поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Гаворка ідзе пра з'яўленне ў ключавой сілавой структуры краіны расійскіх агентаў, у прыватнасці падазраванага ў дзяржздрадзе Алега Кулініча, экс-начальніка аднаго з упраўленняў спецслужбы.

«Вайна агаліла ўсё, што адбываецца ў СБУ. І ў АП жахнуліся ад таго, як кіраваў Баканаў. Па многіх напрамках — поўны правал», — патлумачыла крыніца, адмовіўшыся, аднак, раскрыць дэталі следства.

Клас
38
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
1