Сёння паэт расказвае:

  • якія паралелі ёсць паміж кнігамі Вежнавец і Маркеса;
  • чаму раман «Па што ідзеш, воўча?» не падобны на кнігі Караткевіча;
  • прыказкі, прымаўкі і смачныя мастацкія вобразы ў рамане — у чым феномен;
  • як у кнізе апісваюцца жахлівыя карціны яўрэйскіх пагромаў, пра якія гаварыць і чытаць невыносна, але маўчаць немагчыма;
  • чаму раман Вежнавец — выдатная партызанская школа жывой беларускай мовы;
  • як перадаць рэч з гэтага свету на той — магічны рэалізм твора «Па што ідзеш, воўча?»;
  • чаму нямецкі трактар — адзіны пазітыўны персанаж у кнізе.

Вось некалькі думак з відэа:

Зразумела, дзе ўлада, там сацыяльная несправядлівасць. Бо таму, хто мае, дасца яшчэ болей, а хто мае вобмаль, у таго забяруць і апошняе. І сам раман, па-першае, гэта даследаванне феномена нашай улады, усіх уладаў, якія рэдка бывалі сваімі, а збольшага чужымі, і рэдка бывалі чалавечымі, наўпрост кажучы, ніколі імі не бывалі.

Дзевяць уладаў, апісаных у кнізе, намякаюць і на сённяшнюю, крывавую і нелігітымную, але нельга сказаць, што выпадковую, бо прырода гэтай улады вынікае з усіх папярэдніх.

«Ці ваўкі, ці ўласці» пішуцца ў аўтаркі праз коску. Гэта не сінонімы, гэта не ідылічны свет Уладзіміра Караткевіча, дзе добрыя людзі асобна, а кепская ўлада асобна. Нешта ваўчынае глыбока прысутнічае ў нашай уласнай прыродзе, таму кніга Евы Вежнавец — гэта жорсткае даследаванне беларусаў, якія ў розных пакаленнях у розныя часы змагаюцца самі з сабой і знішчаюць адно аднаго.

Вытрымліваем ваўчыны позірк сённяшняй беларускай улады, не адводзім свае сумленныя вочы і разам крочым да перамогі. Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкам.

Глядзіце таксама:

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Дон Жуан — салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новае ВІДЭА на ютуб-канале Андрэя Хадановіча

Андрэю Хадановічу — 50! Паэзія, якая заўжды дае надзею. Новае ВІДЭА на ягоным аўтарскім ютуб-канале

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0