Як паведамляецца, бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызан па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму.

Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.

«Мы сустрэліся, каб абмеркаваць вельмі важную задачу.

У кантэксце таго, што адбываецца ва Украіне, мы павінны памятаць і пра Беларусь.

У прыватнасці, трэба адзначыць адвагу і гераічнасць беларускіх ваяроў за свабоду, якія змагаюцца за яе ва Украіне і ўдзельнічаюць у вызваленні краіны ад войска Пуціна.

Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў.

Святлана, быў рады нашай сустрэчы», — заявіў па выніках сустрэчы Джонсан.

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0