У рамках дакумента, падпісанага Лукашэнкам, ухваляецца праект новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, «якая адлюстроўвае трансфармацыю ўсяго спектра сучасных пагроз і вызначае адзіныя падыходы да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вайсковай сферы».

Дзяржаўныя органы павінны засяродзіцца на рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках стратэгічнага стрымлівання, накіраваных на абарону незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу ад знешніх і ўнутраных пагроз.

Мінабароны даручана заняцца стварэннем новай вайсковай дактрыны. Папярэдняя дзейнічае з ліпеня 2016 года.

Канчаткова новую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі павінен будзе разглядзець Усенародны сход.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?