Журналіста Дзмітрыя Семчанку пачнуць судзіць 21 сакавіка
Дзмітрыя Семчанку абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Ягоную справу пачнуць разглядаць 21 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе, працэс будзе весці суддзя Яўген Пісарэвіч, піша «Вясна».
Дзмiтрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня мінулага года яго затрымалі разам з жонкай і спачатку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней, аднак, стала вядома, што супраць Семчанкі распачалі крымінальную справу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ