Кадр з відэа. Адзін з «дыверсантаў», якія нібыта рыхтавалі тэракты ў Прыднястроўі
«Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ПМР інфармуе аб прадухіленні тэракту. Злачынства, па ўказанні Службы бяспекі Украіны, рыхтавалі супраць шэрагу службовых асоб Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі. Падазраваныя затрыманыя. Яны даюць прызнальныя паказанні», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле заявы пракуратуры «ПМР», мэтай было нібыта ўстараненне «першых асоб дзяржавы».
«Тэрарыстычны акт павінен быў быць ажыццёўлены ў цэнтральнай частцы горада Ціраспаля ў тым месцы, дзе меркавалася вялікая колькасць грамадзян», — сказаў так званы пракурор «ПМР».
Прыпаркаваны аўтамабіль з узрыўчаткай нібыта павінен быў здэтанаваць у момант праезду прыднястроўскіх чыноўнікаў. У машыне нібыта знайшлі 8 кг гексагену, а таксама шрубы, гайкі і правады.
Раней Мінабароны Расіі распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што ўкраінскія сілы ў найбліжэйшы час плануюць зладзіць узброеную правакацыю ў Прыднястроўі. Улады Малдовы і Украіны гэта абверглі.
Чытайце таксама:
Чаму Малдова адмаўляецца ад малдаўскай мовы
Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД
Мінабароны Расіі заявіла пра «інсцэніроўку наступу расійскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя»