Калі вы гатовыя да эксперыментаў, то можаце адважыцца на штосьці больш арыгінальнае. Напрыклад, піцу ў колцах або піцу кальцонэ. Але калі вы хочаце проста выкарыстаць тое, што маеце ў халадзільніку, і пакласці гэта на класічнае роўнае цеста, то, магчыма, вам спатрэбяцца нашы парады.

Вось што можна зрабіць, каб соусы ці іншыя вадкія складнікі не размякчылі піцу і цеста засталося хрусткім.

Вышмаруйце цеста алеем

Гэта варта зрабіць перад дадаваннем соусаў. Пасля, нават калі вы пакладзяце на піцу вадкія інгрэдыенты, цеста не ўбярэ ваду падчас выпякання. Яно усё роўна застанецца хрусткім і апетытным.

Папярэдне падпячыце начынку для піцы

Можна папярэдне падсушыць начынку для піцы, паклаўшы яе на бляху, засланую пергаментнай паперай. Дзякуючы гэтаму з прадуктаў выпарыцца лішняя вада, і, калі вы пакладзяце начынку на піцу, цеста не будзе насычацца вільгаццю падчас выпечкі.

Асушыце інгрэдыенты

Таксама інгрэдыенты можна асушыць перад тым, як пакласці на піцу. Гэта асабліва актуальна для шарыкаў мацарэлы: яны вільготныя самі па сабе, да таго ж падчас запякання з іх будзе выдзяляцца вада. Таму спачатку можна нарэзаць мацарэлу, а потым выкласці на папяровыя ручнікі і прыціснуць, каб сцякла вада, але сыр пры гэтым не пакамячыўся. Так трэба паўтарыць яшчэ два разы.

Чытайце яшчэ:

Амерыканка прыкінулася, што замаўляе піцу, каб выклікаць паліцыю і абараніць маці ад яе бойфрэнда

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1