Attack at Russian military aircraft in Belarus Arrests followed

Алег Сычоў і Настасся Пілько былі затрыманыя па справе аб дыверсіі супраць расійскага самалёта-наводчыка на аэрадроме Мачулішчы

Пасля рэпартажа дзяржаўных СМІ, у якім назвалі імёны затрыманай у вёсцы Чарцяж сямейнай пары, «Наша Ніва» змагла адшукаць інфармацыю пра іх. Гаворка ідзе пра 41-гадовую Настассю Пілько і 47-гадовага Алега Сычова. Прозвішча Настассі ёсць у спісах удзельнікаў дачнага кааператыва «Бярозавы Гай», у яе там дача.

Алег нарадзіўся ў Краснаярску, але ў нулявых пераехаў у Беларусь і ўжо атрымаў грамадзянства. У 2005 годзе ў Расіі супраць яго заводзілі крымінальную справу па артыкуле «Незаконнае нашэнне, вытворчасць або продаж халоднай зброі». Апошнім часам ён працаваў друкаром у выдавецтве «Зміцер Колас».

Настасся ж карэнная беларуска. Яна шмат дзе працавала, але апошняе вядомае месца працы — дырэктарка друкарні ААТ «Электронны агент».

Па інфармацыі праваабаронцаў, абое яны цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Адметна, што яны адзіныя беларусы, чые імёны прапагандыстка з дзяржаўнага ТВ назвала ў роліку пра атаку ў Мачулішчах. Твараў іх не паказалі, як і кадраў затрымання ці відэа допыту.

На відэа з затрыманнем грамадзяніна Украіны Мікалая Швяца сілавікі ўваходзілі ў адкрытыя дзверы дачнага дома.

Затрыманая пара мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Што з імі і дзе яны — невядома.

Зрэшты, мы не можам з дакладнасцю сцвярджаць і тое, ці сапраўды затрымалі Пілько і Сычова. Ані кадраў іх затрымання, ані відэа іх допыту не паказалі.

Чытайце яшчэ:

Лукашэнка: ДРЛА А-50 атрымаў «драпіны і адну прабоіну ў корпусе»

Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Мінула 4 дні, як КДБ забраў выдаўца Змітра Коласа. Звязана са справай пра Мачулішчы?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
27
Абуральна
89