Фільм «Калыханка» (Lullaby) — першы фільм, выдадзены заснаванай Іванам Гапіенкам разам з Уладзімірам Няфёдавым анімацыйнай студыяй у Варшаве Juniper Animation Studio. 

Паводле аўтара, гэты твор «стаў своеасаблівай рэфлексіяй, якая дазваляе адпусціць эмоцыі ад усіх страшных падзей апошніх трох гадоў. Гісторыя пра змрочны момант душы, які канчаткова змяняе лёс чалавека».

У стварэнні фільма ўдзельнічала мастачка Кацярына Дубовік, чарнавую анімацыю зрабіла Аліна Мілкіна, а Канстанцін Усціновіч забяспечыў музычнае суправаджэнне і саўнд-дызайн.

Цяпер фільм рассылаецца на фестывалі, і ў хуткім часе стане вядома пра яго першыя паказы.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0