ДТЗ адбылося на МКАД каля 16:20 на 20-м кіламетры кальцавой магістралі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовы кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся са спадарожным аўтобусам МАЗ.

«У выніку абодва транспартныя сродкі выехалі за межы праезнай часткі і апынуліся ў кювеце», — паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У выніку ДТЗ быў ускладнены рух па МКАД ад вуліцы Аўэзава ў кірунку вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава.

На шчасце, чалавечых ахвяр у гэтай аварыі не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
10
Абуральна
0