У маленькай вёсцы ў Пружанскім раёне прайшлі ператрусы
Праваабаронцам стала вядома, што сёння адбылося некалькі ператрусаў у вёсцы Малыя Якавічы ў Пружанскім раёне. Нагода для пераследу жыхароў вёскі — паслявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе, піша «Вясна».
Па звестках за 2019 год, у гэтай вёсцы жылі ўсяго 53 чалавекі — аднак вядома пра як мінімум два ператрусы і некалькіх затрыманых людзей. Яны цяпер знаходзяцца ў ІЧУ і чакаюць суда.
Таксама вядома, што ў саміх Пружанах на гэтым тыдні таксама адбываліся ператрусы з гэтай нагоды.
Павальныя затрыманні і ператрусы адбываюцца па ўсёй краіне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ