Alexander Lukashenko mocking poster

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі рэзка знізіўся пасля таго, як Беларусь стала тылавой базай расійскай арміі

Украінскі цэнтр эканамічных і палітычных даследаванняў імя Разумкова ў канцы лютага правёў чарговае апытанне сярод украінцаў наконт іх стаўлення да Беларусі. 

У асабістым фармаце было апытана 2020 рэспандэнтаў розных узростаў, акрамя непаўналетніх, з усіх падкантрольных уладам Украіны тэрыторый. Паводле аўтараў даследавання, яго хібнасць не перавышае 2,3%.

Вынікі гэтага апытання мы прыводзім ніжэй.

  • 80,6% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам вайны супраць Украіны. 7,5% кажуць, што гэта не так.
  • Толькі 12,4% станоўча ставяцца да Беларусі, а амаль 81% — негатыўна.
  • Каля 70% пасля заканчэння вайны ў цэлым згодны на поўны разрыў любых адносін з Беларуссю разам з забаронай на ўезд ва Украіну ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь (акрамя палітычных уцекачоў).

«Амаль усе апытаныя выказалі негатыўнае стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі (76,3% — негатыўна, 15,9% — рэзка негатыўна). Пры гэтым толькі 3,3% выказаліся ў ягоны адрас пазітыўна», — гаворыцца ў справаздачы.

Характэрна, што, паводле інфармацыі гэтага ж сацыялагічнага цэнтра, тры гады таму Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне.

Тады па апытаннях яму давярала 46% рэспандэнтаў, што, напрыклад, перавышала паказчык украінскага даверу тагачаснаму канцлеру Германіі Ангеле Меркель (36,5%).

Сярод украінскіх палітычных сіл большы давер да Лукашэнкі ў 2020 выказвалі ў прарасійскай партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» (лідара якой яшчэ летась абмянялі на абаронцаў «Азоўсталі») — 79%.

А ў партыі «Слуга народа» дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пазітыўнае стаўленне да Лукашэнкі тады выказвалі 54% апытаных.

Нагадаем, што 7 сакавіка Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай» пасля паспяховай дыверсіі супраць расійскага самалёта-наводчыка ў Мачулішчах. 

Украінскі бок на гэтую абразу адказваць не стаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў пра «ўкраінскага тэрарыста» і затрыманне «дваццаці саўдзельнікаў»

Аляксей Данілаў: Украіна не разрывае дыпламатычных адносін з Беларуссю, каб не правакаваць Лукашэнку

«Мы ведалі пра будучую атаку на Кіеў з Беларусі і закулісна падрыхтоўвалі Украіну для яе адбіцця». Энтані Блінкен даў вялікае інтэрв'ю да гадавіны вайны ва Украіне

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1