У пункт, які змяшчае прычыны, якія дазваляюць атрымаць афіцыйны дазвол на змену прозвішча, імя або імя па бацьку, дададзены яшчэ адзін: жаданне насіць прозвішча, імя ў адпаведнасці з псеўданімам, які выкарыстоўваецца.

Раней у пастанове былі зафіксаваныя такія прычыны для змены імя і прозвішча, як немілагучнасць або цяжкасць вымаўлення імя, прозвішча або імя па бацьку, жаданне насіць агульную з мужам прозвішча або вярнуць дзявочае прозвішча пасля разводу, жаданне насіць прозвішча айчыма (мачахі) або імя па бацьку па імені айчыма (у выпадку, калі ўсынаўленне не магло быць аформлена), а таксама жаданне насіць прозвішча, імя і імя па бацьку, адпаведныя абранай нацыянальнасці.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1