Што праўда, погляды на рамонкі ў фларыстаў і каментатараў роліка разышліся: на думку апошніх, ніякія гэта не рамонкі, а хрызантэмы, і іх відавочна не 301. Супрацоўнікі кветкавай крамы згаджаюцца: сапраўды, хрызантэмы, але рамонкападобныя. А па колькасці асобных кветак на галінках выходзіць 301.

Хоць гэта і рэкорд фларыстаў па праглядах, гэта не рэкорд па колькасці хрызантэм. Ёсць і букет з 501 асобна ўзятай кветкі.

@imperia_roz

Букет 501 ромашка с упаковкой ❤️

♬ Borderline - Tame Impala

Самыя дарагія ружы ў краме — букет з 15 кветак за больш чым 1500 рублёў. Адкуль такая цана? Замоўца пажадаў абгарнуць кожную кветку ў старублёвую купюру.

@imperia_roz Это наш самый дорогой букет за 6 лет работы #CapCut ♬ оригинальный звук - Флорист Империи роз

Вельмі экзатычна выглядае таксама і букет з руж даўжынёй у паўтара метра, але трымаць яго — нялёгкая задача. 

@imperia_roz

Огромные, шикарные , в наличии !

♬ оригинальный звук - Флорист Империи роз

Замаўляючы кветкі анлайн, будзьце пільныя, каб не натрапіць на махляроў. Нядаўна ў Ганцавічах у мужчыны скралі амаль усе грошы з карткі, калі ён хацеў набыць букет са 101 ружы для сваёй жонкі. 

Чытайце таксама: «Мы 13 дзён у адных трусах былі». Эмацыйны расповед бежанкі з Валнавахі ў тыктоку «НН» праглядзелі больш за 750 тысяч разоў

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0