«Увогуле, гісторыя стварэння гэтага мерчу вельмі смешная і вясёлая, — дзеліцца мастачка. — Адбылася яна ў лістападаўскім Тбілісі, у той час шмат хто з расійскіх хлопцаў казаў, што яны беларусы, бо грузіны лепей ставіліся да беларусаў. Вось з такім хлопцам у нас аднойчы атрымаўся такі смешны дыялог:

— О-о-о, вы из Беларуси? Я тоже!

— А адкуль?

— Из Полоцка!

— Ведаеш крыж Еўфрасінні Полацкай?

— Что?

— Ну, крест Ефросинии Полоцкой знаешь же?

— Не, не знаю.

— Блін, ну гэта нейкі крынж атрымліваецца, што нехта з Полацка нічога не ведае пра крыж Еўфрасінні Полацкай».

У выніку гэтай гутаркі і нарадзілася ідэя мерчу з выявай крыжа, расказвае Алёна: «Такая гульня слоў — Еўфрасіння глядзіць, як вывозяць яе крыж, і адчувае крынж».

Чытайце таксама:

«Адкрываемся ў канцы красавіка. Сёлета сэты будуць каштаваць па 14 руб.». Даведаліся пра планы «Пясочніцы» на новы сезон

Дзе бясплатна вучыцца ў сакавіку: ловіце 10 навучальных івэнтаў, а яшчэ карысныя дакументалкі і падкасты

Клас
16
Панылы сорам
34
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1