Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Фота sb.by

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Фота sb.by

Свой заклік яны матывавалі рэпрэсіямі ў Беларусі і саўдзелам беларускіх улад у вайне супраць Украіны.

«Мы лічым важным, каб УЕФА перагледзеў сваю цяперашнюю пазіцыю ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола. З міжнароднага пункту гледжання, відавочна, што цяперашнія захады неадэкватныя і не адлюстроўваюць таго, што робяць беларускія ўлады ў дачыненні да правоў чалавека і іншых каштоўнасцяў УЕФА.

Нявінна затрыманыя цярпяць катаванні і знявагі, што, безумоўна, парушае іх правы і свабоды. Значная частка беларускага грамадства цяпер жыве ў страху, яна запалохана тым, што нават нязначныя прыкметы непадтрымкі рэжыму Лукашэнкі могуць прывесці да страты іх кар’еры або волі. У тым ліку і беларускія спартсмены. Таму для нас ясна, што тыя футбалісты, якія яшчэ застаюцца ў беларускай футбольнай зборнай, падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

Як усе гэтыя факты можна суаднесці з каштоўнасцямі УЕФА і матчамі УЕФА, якія павінны быць сімвалам міру і супрацоўніцтва, якія ўвасоблены ў футбольнай сямʼі? Сам факт удзелу зборнай Беларусі ў чэмпіянаце УЕФА пазней будзе выкарыстаны Лукашэнкам і яго прапагандысцкай камандай, каб даказаць, што яго добра прымаюць у міжнароднай супольнасці», — гаворыцца ў лісце.

Адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы па футболе стартуе ўжо на наступным тыдні.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0