«Па ўсёй Беларусі масава затрымліваюць псіхатэрапеўтаў. У Гомелі сілавікі прыйшлі мінімум да 30 беларусаў за падпіскі на «няправільныя» каналы. А яшчэ беларусаў працягваюць затрымліваць проста на мяжы.
На фоне гэтых рэпрэсій, якія не толькі не змяншаюцца, але яшчэ і растуць, працягвае сваю працу так званая «камісія па вяртанні». Цяпер да сваякоў беларусаў, якія пераехалі ў іншыя краіны дзеля ўласнай бяспекі, сталі прыходзіць прадстаўнікі рэжыму і ўгаворваць людзей паўплываць на сваіх родных і папрасіць іх вярнуцца дадому», — зазначае Святлана Ціханоўская.
«Але рэжыму не патрэбныя людзі. Яму патрэбныя падаткаплацельшчыкі, якія будуць пакорліва ўтрымліваць чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь вялізны рэпрэсіўны апарат, — упэўненая дэмакратычная лідарка Беларусі. — А самі людзі — з іх думкамі, марамі, прапановамі, спробамі палепшыць жыццё ў краіне — не, не патрэбныя».
Ціханоўская просіць не верыць прапагандзе, якая заклікае вярнуцца. «Размаўляйце з роднымі і блізкімі, расказвайце ім праўду. А дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон», — рэзюмуе яна.
Чытайце таксама:






а вам тыпу трэба людзі, а не грошы?
nashaniva.com/312249 - знайдзіце, як гаварыцца, розніцу паміж "дайця денех" і "дайця денех"
а вы людзям што?