Зянон Пазняк. Скрыншот відэа тэлеканала «Белсат»

Зянон Пазняк. Скрыншот відэа тэлеканала «Белсат»

Латушка распавёў, што апошні раз сустракаўся з Пазняком на мітынгу ў Варшаве. А вялікая размова ў іх была ў той час, як ішла работа па стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета. Тады вялася дыскусія пра магчымасць уваходжання ў яго прадстаўніка ад Пазняка.

На сустрэчы абмяркоўвалася стратэгія дзеяняў. Адзінае, у чым былі разыходжанні, гэта пытанне санкцый адносна Беларусі. Пазняк выступае супраць іх. 

У астатнім палітыкі, па словах Паўла Латушкі, маюць агульнасць поглядаў. Напрыклад, на тое, што існуе пагроза знішчэння беларускай дзяржаўнасці, незалежнасці. «А гэта самае галоўнае, бо з гэтым звязаная наша мова, гісторыя, культура. Гэта пытанне існавання беларускай нацыі, якое цяпер пад пагрозай. Адзінства — у тым, што ворагам з'яўляецца Расійская Федэрацыя і што існуючы рэжым у Беларусі неабходна ліквідаваць. І іншых спосабаў і метадаў няма, як будаваць узброеныя сілы, падпольны рух у Беларусі, падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне», — сказаў Латушка.

Але чаму Зянон Пазняк ці аго прадстаўнік адмовіліся далучыцца да Кабінета, Павел Латушка не адказаў. Адзначыў толькі, што былі размовы з Паўлам Вусавым аб яго ўваходжанні ў Аб'ядны пераходны кабінет.

Глядзіце цалкам:

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
5
Абуральна
5