Камандзіра батальёна 46-й асобнай аэрамабільнай брыгады Анатоля з пазыўным «Купал» панізілі на пасадзе да намесніка камандзіра батальёна навучальнага цэнтра пасля таго, як ён распавёў пра вялікія страты ўкраінскіх сіл газеце The Washington Post, паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы.

У адказ вайсковец напісаў рапарт на звальненне. Як распавёў «Купал», камандуючы дэсантна-штурмавымі войскамі генерал-маёр Максім Міргарадскі патлумачыў паніжэнне тым, што калі камандзір заяўляе аб дрэннай падрыхтоўцы вайскоўцаў, то «хай сам іх рыхтуе».

Матэрыял WP, у якім расказвалася аб праблемах УСУ з-за страт, выйшаў 13 сакавіка. Журналісты пагаварылі ў тым ліку з «Купалам», падраздзяленне якога зімой адышло ад Салядара. Камандзір распавёў, што сотні салдат УСУ проста пакідалі свае пазіцыі, калі байцы ПВК «Вагнер» прасоўваліся наперад, і звязаў гэта з неспрактыкаванасцю ўкраінскіх вайскоўцаў, мабілізаваных зусім нядаўна.

Па словах «Купала», за год вайны з 500 салдат яго батальёна загінула прыкладна 100, яшчэ 400 — атрымалі раненні. Гэта прывяло да таго, што склад батальёна цалкам абнавіўся, і ён, застаўшыся адзіным прафесійным вайскоўцам, сутыкаўся з цяжкасцямі пры кіраванні неспрактыкаванымі байцамі.

Чытайце таксама:

ЗША хуткімі тэмпамі рыхтуюць Украіну да вясновага контрнаступлення

ISW: За люты войскі Расіі захапілі менш за 0,04% тэрыторыі Украіны

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
47
Абуральна
6