Падарваная машына камандзіра ўзвода ППС у Новай Кахоўцы. Скрыншот відэа
Паводле расійскага СК, хтосьці заклаў адмысловую прыладу пад левае крыло аўтамабіля ВАЗ-2121, які належаў камандзіру ўзвода. Пазней, калі мужчына са сваёй сям'ёй ехаў на машыне, здарыўся выбух.
Супрацоўнік паліцыі памёр на месцы, яго жонка (начальнік аддзела МУС) і дачка атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Журналіст Андрэй Цапліенка паведаміў, што ў падарванай на Херсоншчыне машыне знаходзіўся калабарант Сяргей Маскаленка. Ён складаў для расіян спісы, у якія ўваходзілі ўкраінскія актывісты, паліцыянты, ветэраны. Пазней атрымаў пасаду.





