Фота: тэлеграм-канал Кадырава

Фота: тэлеграм-канал Кадырава

Рамзан Кадыраў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 1» растлумачыў значэнне слова «дон» і прычыну яго пастаяннага выкарыстання падчас любой сваёй размовы.

Ён сказаў, што гэта патрэбна яму «для сувязі слоў» і для акцэнтавання ўвагі на яго чачэнскім паходжанні.

«Гэта для сувязі слоў. Вы ведаеце, што такое «карацей кажучы», вось тое ж самае і «дон» — для сувязі слоў. Гэта значэння не мае, проста для сувязі слоў кажу. І акцэнт, што я чачэнец, таксама абазначаю гэтым. І больш нічога», — распавёў Кадыраў.

Выкарыстанне гэтага слова-паразіта кіраўніком Чачні, па падліках некаторых расійскіх СМІ, у сярэднім можа даходзіць да 30 разоў за 2—3 хвіліны прамовы.

Нагадаем, што зусім нядаўна ў Кадырава скралі высакароднага англійскага каня, які знаходзіўся ў Чэхіі ў якасці яго замарожанай падсанкцыйнай маёмасці.

Чытайце таксама:

«Дзе ахова?» Кадыраў адрэагаваў на крадзеж яго каня ў Чэхіі

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

Жонка Навальнага расказала, ці гатова пайсці шляхам Святланы Ціханоўскай

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
54
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3