Уладзімір Навіцкі. Фота: sb.by

Уладзімір Навіцкі. Фота: sb.by

Уладзімір Навіцкі трапіў у спартовую журналістыку яшчэ ў канцы 70-х і заставаўся ў прафесіі 38 гадоў. За гэты час харызматычны Навіцкі, інжынер па адукацыі, папрацаваў на трынаццаці Алімпіядах, чэмпіянатах свету па футболе і хакею і безлічы іншых вялікіх турніраў.

Дзеля прафесіі Навіцкі за некалькі месяцаў вывучыў беларускую мову і каментаваў спорт у тым ліку па-беларуску. Але ў той жа час яго, напрыклад, аднойчы абвінавацілі ў даносніцтве.

Бліжэй да канца 2010-х за Мэтрам, як называлі гэтага каментатара, сталі заўважаць агаворкі. Напрыклад, ён мог распавесці гледачам пра хакеістаў, якія чамусьці выходзяць на футбольнае поле, ці пра футбаліста, які нібыта гуляе ў матчы, хаця насамрэч ён спакойна сядзеў на лаве запасных. Тым не менш, да Навіцкага і яго працы ставіліся з павагай.

У 2019-м 65-гадовы каментатар пайшоў на пенсію. Чым ён займаўся пасля?

Як стала вядома «Нашай Ніве», Навіцкі доўга змагаўся з цяжкай хваробай. Далей знакаміты каментатар спрабаваў вярнуцца на «Беларусь 5», але не змог дамовіцца пра гэта з кіраўніцтвам канала.

Аднак і ў такой сітуацыі каментатар не застаўся без працы. Навіцкі мае даўнюю любоў да беларускага пляжнага футбола, і цяпер, на пенсіі, ён працягнуў каментаваць пляжнафутбольныя гульні на жыва. Таксама ён член выканкама федэрацыі пляжнага футбола Беларусі, і 17 сакавіка яго туды перавыбралі.

25 цытат, перлаў і афарызмаў ад Уладзіміра Навіцкага

Двайное жыццё прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага

«Ганаруся, што мой сын — Сцёпа». Аляксандр Пуціла — пра «найгоршага» міністра спорту, баязлівых спартоўцаў і дынастыю Азаронкаў

Клас
45
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
8