Новыя цэны будуць такія:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,33 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,43 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,65 рубля;
- дызельнае паліва — 2,43 рубля.
Гэтае патанненне ідзе ўжо трэці тыдзень запар, пачынаючы з 7 сакавіка. Кожны раз усе віды паліва таннелі на адну капейку.
Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. На той момант гэта было ажно 18-е падаражанне з пачатку года, цана тады кожны тыдзень падымалася на 2 капейкі.





