У сераду ў Хатынь пусцяць спецыяльны аўтобус
22 сакавіка — 80-я ўгодкі Хатынскай трагедыі. У гэты дзень будзе дзейнічаць спецыяльны аўтобусны маршрут Мінск — Хатынь.
Транспарт будзе адпраўляцца ад станцыі метро «Усход» і паедзе праз Лагойскі тракт з выкананнем прыпынкаў «Карбышава» і «Аграгарадок Лясны». Назад рух будзе ажыццяўляцца па гэтым жа маршруце.
Кошт праезду ад пачатковай кропкі складзе 6 рублёў, з прамежкавых прыпынкаў кошт праезду будзе ніжэйшы.
10 фактаў пра Хатынь, якія мусіць ведаць кожны
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ