«Спадарыня Наталля — гэта голас беларускай апазіцыі. Гэта незвычайна моцная, харызматычная жанчына, якая кажа і перадае тое, што яе муж не можа сказаць, бо цяпер знаходзіцца ў беларускай турме, асуджаны на 10 год у дэманстрацыйным палітычным працэсе.
Нягледзячы на выклікі і цяжкасці, якія штодня прыносіць вайна ва Украіне і рэпрэсіі Лукашэнкі супраць беларусаў, мы павінны найдалей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю за нашай усходняй мяжой. Гэтага патрабуе дзяржаўны інтарэс Польшчы. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы», — паведамляе афіцыйны акаунт прэм'ера Польшчы ў фэйсбуку.
«Было 17 варыянтаў нобелеўскай лекцыі». Вялікае інтэрв'ю Наталлі Пінчук аб прэміі і каханні






"Гэтага патрабуе дзяржаўны інтарэс Польшчы. ... Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы" - Польшчы патрэбна буферная зона паміж ёй і расеяй, таксама крыніца кваліфікаваных працоўных рэсурсаў, якія замяшчаюць іх грамадзян, якія з'язджаюць на Захад і інш.