Паводле звестак журналістаў, рэйс арганізаваў «знакаміты доктар». Лекары, якія ляцелі на самалёце, заплацілі за гэтую магчымасць па 40 тысяч расійскіх рублёў (больш за 500 даляраў), а астатнія неабходныя для выкупу чартару грошы дадаў нейкі расійскі мільярдэр са спісу Forbes, які інвестуе ў сферу лічбавых тэхналогій. Імёны арганізатара рэйса і бізнэсмена не раскрываецца па меркаваннях бяспекі.

У якасці прычыны для вылету за мяжу арганізатары рэйса прыдумалі легенду пра медычны кангрэс у Ерэване. Усім пасажырам раздалі надрукаваныя запрашэнні на неіснуючы Кангрэс, а таксама нататнікі і ручкі з яго лагатыпам.

За дзень да вылету высветлілася, што перагружаны самалётамі з Расіі аэрапорт Ерэвана больш не прымае чартарныя рэйсы. Тады арганізатары вырашылі ляцець у Казахстан — ім давялося перадрукаваць запрашэнні і атрыбутыку. Борт паляцеў у Астану 27 верасня.

Пасля абвяшчэння аб мабілізацыі Расію, паводле розных ацэнак, пакінулі ад некалькіх сотняў тысяч да больш чым мільёна чалавек. Часцей за ўсё яны з'язджалі ў Казахстан, Грузію, Арменію і Турцыю.

Клас
106
Панылы сорам
6
Ха-ха
34
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
3