Фота: mchs.gov.by

Фота: mchs.gov.by

У аўторак, 21 сакавіка, каля 15.04 відавочца патэлефанаваў на нумар 112. Ён сказаў, што дзеці загразлі па вуліцы Прушынскіх. На месца здарэння аператыўна прыехалі ратавальнікі.

Высветлілася, што дзве дзяўчынкі 2013 і 2014 гадоў нараджэння гулялі і па неасцярожнасці ўгразлі ў мяккім грунце па пояс. Да моманту прыезду супрацоўнікаў МНС дзяўчынак утрымлівала сямейная пара, якая іх і знайшла.

Ратавальнікі і відавочцы з дапамогай ратавальнага абсталявання дасталі дзяцей з гразевай пасткі. Іх перадалі лекарам хуткай дапамогі, якая прыехала на месца. Пасля агляду медыкамі дзеці былі дастаўленыя ў бальніцу з гіпатэрміяй (пераахаладжэннем).

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
15
Сумна
4
Абуральна
1