На відэа Шайгу адказвае на пытанні журналіста тэлеканала Мінабароны РФ «Звезда», у тым ліку пра тое, чым скончыцца вайна ва Украіне. «Любая вайна заканчваецца мірам», — кажа Шайгу.
Тады супрацоўнік «Звезды» ўдакладняе, як хутка можна разлічваць на мір. Шайгу моўчкі паварочвае ўбок і сыходзіць, пакінуўшы пытанне без адказу.
«Звезда» спачатку апублікавала поўны варыянт відэа, але пасля сыход ад адказу Шайгу выразала.





