Фота: State Emergency Service of Ukraine
Гаворка ідзе пра горад Ржышчаў у Кіеўскай вобласці, паведамляецца аб разбурэнні двух інтэрнатаў і адміністрацыйнага будынка. На месцы працуюць паліцыя, ратавальнікі і іншыя экстранныя службы, пацярпелым аказваецца дапамога, заявілі ў адміністрацыі. Пажар лакалізаваны.
Раней кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко паведамляў, што ўсе цэлі, выяўленыя ноччу ў паветранай прасторы вакол горада, былі знішчаны. Паводле папярэдніх звестак, Кіеўскую вобласць і іншыя рэгіёны Украіны атакавалі расійскія дроны. Украінскі Генштаб заявіў, што ўсяго быў запушчаны 21 беспілотнік, 16 з іх было збіта.
У Адэсе напярэдадні вечарам ракета трапіла ў жылы дом. Паветраныя сілы Украіны заявілі, што СПА збіла над Адэскай вобласцю дзве авіяцыйныя ракеты Х-59, выпушчаныя расійскімі знішчальнікамі. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак паведамляў, што быў пашкоджаны трохпавярховы дом на тэрыторыі манастыра.
Чытайце таксама:
Губернатар акупаванага Севастопаля паведаміў пра атаку «надводных беспілотнікаў»





