Цяпер стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць паводле арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле следства, яна нібыта арганізавала «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.
Хутка над ёй можа адбыцца суд. На волі ў яе засталіся пажылы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе ад хваробы Крона.
Падтрымайце Настассю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Настасся Уладзіміраўна.
Чытайце таксама:
Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў





