«Адразу пасля выхаду з каранціна лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова кінулі ў карцар. Там ён прабудзе да 26 сакавіка! Сталінская сістэма адрадзілася ў Беларусі. Але такіх, як Мікола, яна не ломіць, а толькі загартоўвае!» — напісаў ён.

«Турмы, калоніі, следчыя ізалятары — гэта лінія фронту, на якой працягваюць змаганне нашы сябры, браты, сёстры, родныя і блізкія нам людзі! І гэта нават не батальён, не полк, а цэлая армія нескароных і мужных!» — дадаў Анатоль Лябедзька.

Мікалай Казлоў быў у пачатку лістапада асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі за ўдзел разам з калегамі па партыі ў адным з маршаў пратэсту.

Чытайце таксама:

«Я ведаю дакладна, што я буду рэабілітаваны». Моцнае апошняе слова старшыні АГП Мікалая Казлова

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
14