Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ў Данецкай вобласці. Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі наведаў перадавыя пазіцыі ў Данецкай вобласці. Фота: president.gov.ua

«Я маю гонар быць сёння тут, на ўсходзе нашай дзяржавы, на Данбасе, і ўзнагародзіць нашых герояў, падзякаваць вам, паціснуць руку. Падзякаваць вам за абарону дзяржавы, суверэнітэту, усходу Украіны», — сказаў Зяленскі.

Ён уручыў ваеннаслужачым дзяржаўныя ўзнагароды.

У прыватнасці, артылерыста капітана Ілью Вергуна, якому прысвоена званне Героя Украіны, Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «Залатая Зорка».

Таксама Зяленскі наведаў шпіталь, дзе лечаць вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Уладзімір Пуцін здзейсніў рабочую паездку ў Марыупаль — прэс-служба

«Гэта ўсё няпраўда! Гэта напаказ!» Нейкая жанчына выгукнула гэтыя словы падчас начной сустрэчы Пуціна з марыупальцамі

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0