Таксама па апошняй інфармацыі, 11 дарослых шпіталізавана (з іх чацвёра знаходзіцца ў цяжкім стане, сямёра — у сярэднім). Яшчэ пяць чалавек атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы.
Інфармацыя аб маштабах разбурэнняў і ахвярах удакладняецца — іх можа быць больш.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў удар па Запарожжы.
«Гэта не павінна стаць «проста звычайным днём» ва Украіне, дзе заўгодна яшчэ ў Еўропе ці свеце. Трэба больш адзінства і рашучасці свету, каб хутчэй перамагчы рускі тэрор і абараніць жыццё», — напісаў ён.





