Леанід і Аляксей Гаравыя падчас партыйнага з'езда 6 лютага 2022 года
Аляксей Гаравы быў затрыманы ГУБАЗіКам 20 лютага на працы. Пасля ператрусу ў мінскай кватэры разам з жонкай ён быў дастаўлены ў міліцыю. Пазней жонку адпусцілі да малога дзіцяці, а Аляксей быў змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна і пазней асуджаны на 14 сутак за нібыта «непадпарадкаванне».
6 сакавіка родныя не дачакаліся вызвалення Аляксея. У Фрунзенскім РУУС ім паведамілі, што яго забраў ГУБАЗіК. На наступны дзень мужчыну ізноў асудзілі на чарговыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту і зноў за «непадпарадкаванне».
Пазней на праўладным тэлеграм-канале з’явілася «пакаяльнае відэа», дзе Аляксей распавядае, што ён нібыта пакідаў свае каментары ў адрас сілавікоў.
Аляксей Гаравы — сын грамадскага актывіста з Гарадка на Віцебшчыне Леаніда Гаравога. Тыдзень таму ён таксама быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».





