Крама «Да дому» ў гандлёвым цэнтры Dana Mall. Фота: OL
«Мы хочам у Грозным адкрыць «Да дому». Сёння правялі перамовы з кіраўніцтвам «Грозны-мол», яны сказалі свае ўмовы, мы свае. Пралічым бізнэс-план і калі ўсё пройдзе, гэта будзе першая такая беларуская крама ў Расіі», — адзначыла Лугіна.
Паводле яе слоў, у Грозным і прылеглых гарадах Паўночнага Каўказа ёсць патэнцыял, і беларускі бок гатовы заходзіць праз вытворчасць, а таксама асвойваць гандлёвую сетку.
«Напраўду, еўрапейскія брэнды досыць масавыя, ствараліся дзесяцігоддзямі і адшываліся ў азіяцкіх краінах. Такі аб'ём мы чыста фізічна не зможам замяніць, але тым не менш, па хатнім тэкстылі рэальна зрабіць якасна, модна, даступна. Што тычыцца адзення, то я думаю часткова ў стане беларускі пром абсалютна замяніць модным і якасным адзеннем», — адзначыла яна.
Чытайце таксама:
Стала вядома, каму належыць сетка «Да дому» — беларускі адказ Ikea і Zara Home





