Андрэй Дзмітрыеў перад пасяджэннем ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2020 года.
Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Мурашка.
Андрэя Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня 2023 года. Следчы камітэт тады паведаміў, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, таму стаў падазраваным паводле «народнага», 342 артыкула Крымінальнага кодэкса. Следчыя заявілі, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы».
Андрэй Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання «Гавары праўду». Цягам 2021 года ў аб'яднанні прайшлі вобшукі, пасля чаго рахункі арганізацыі заблакавалі. 12 жніўня 2021 года Дзмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі. Перад гэтым кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыеў заяўляў, што на яго адрас паступаюць шматлікія пагрозы.
Да суда Андрэя Дзмітрыева ўтрымліваюць у СІЗА №1 Мінска.
Палітык мае траіх дзяцей.
«У беларускай палітыцы паняццямі «агент КДБ» ці «агент Масквы» моцна злоўжываюць»
Дзмітрыева абвінавацілі ў фатаграфіі з Клінтан і перасячэнні беларускай мяжы





