У заяве гаворыцца, што краіны, якія падпісалі зварот, занепакоеныя «жудасным і пастаянным пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», задакументаванымі ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўленым 22 сакавіка 2023 года.

Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі ўжо запускалі ў 2020 годзе, рэжым Лукашэнкі цалкам праігнараваў гэтыя рэкамендацыі, адзначаецца ў заяве.

«Больш за тое, беларускія ўлады распачалі далейшыя дзеянні, якія пагаршаюць і пашыраюць нашу заклапочанасць з нагоды выканання Беларуссю абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння ў рамках АБСЕ, у тым ліку за кошт садзейнічання агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве

«Маскоўскі механізм» АБСЕ — метад працы АБСЕ ў галіне чалавечага вымярэння, зацверджаны ў 1991 годзе. Ён прадугледжвае магчымасць накіравання экспертных камісій для надання дзяржавам-удзельніцам дапамогі ў вырашэнні канкрэтных пытанняў або праблем, звязаных з чалавечым вымярэннем.

Чытайце таксама:

Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1