У арсенале айчынных распрацоўшчыкаў БПЛА розных класаў і ўзлётнай масай ад 2,5 да 190 кг. Па словах галоўнага тэхнолага па беспілотных авіяцыйных комплексах ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Віктара Барадзіна, перад спецыялістамі паставілі задачу павысіць мабільнасць самага масіўнага беспілотніка вагой 190 кг і стварыць катапульту.

— Мы ніколі не займаліся такой праблематыкай, асабліва ў такіх маштабах. Адзінае, адкуль чэрпалі інфармацыю і натхненне, гэта фатаграфіі падобных вырабаў, — адзначыў В. Барадзін.

Распрацаваная катапульта ацэньваецца як прылада, якая не саступае замежным аналагам і ўнікальная не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторы СНД па такім параметры, як маса грузу, які закідваецца. Канструктары справіліся з пастаўленай задачай менш чым за год, ужо створаны рэальны доследны ўзор. Прыладу запуску змясцілі на прычэп МАЗ павышанай праходнасці, што дазваляе выкарыстоўваць навінку на непадрыхтаваных пляцоўках абмежаваных памераў (300 на 300 метраў).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1