Валерыю Меладзэ даравалі фразу «Героям слава». Уезд у Расію яму не забароняць, грамадзянства РФ пазбаўляць не будуць
У пачатку студзеня спявак выступаў у Дубаі на канцэрце і адказаў на фразу «Слава Украіне».
Відэа дайшло да актывістаў «Арміі абаронцаў Айчыны», якія і падалі заяву ў СК і Генпракуратуру. Яны патрабавалі даць ацэнку выхадкі артыста і праверыць ці законна ён атрымаў грамадзянства РФ пасля распаду СССР.
Кампетэнтныя органы паглядзелі відэа і вырашылі: у матэрыялах справы няма дастаткова аб'ектыўна пацверджаных даных, што Валерый Шатаевіч парушыў закон, паведамляе Mash.
Але ўсё можа памяняцца.
Чытайце таксама:
Валерыя Меладзэ патрабуюць пазбавіць расійскага грамадзянства. У адказ на гэта ён зноў асудзіў вайну ва Украіне
Максім Галкін адказаў «Героям слава!» на «Слава Украіне!»
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ