Украіна перадала Расіі ўсіх цяжкапараненых расіян, якіх узялі ў палон з пачатку шырокамаштабнага ўварвання
Украіна перадала Расіі ўсіх цяжкапараненых расіян, якіх узялі ў палон з пачатку шырокамаштабнага ўварвання. Пра гэта паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
Украіна ў аднабаковым парадку перадала Расіі ўсіх цяжкапараненых палонных 24 сакавіка. Фота: t.me/Koord_shtab
Гаворка ідзе пра ваеннапалонных, стан якіх дазваляў транспарціроўку. Колькі чалавек вярнулі Расіі, не ўдакладняецца.
Украіна перадала цяжкапараненых палонных расіян без усялякіх умоў, як гэта прадугледжана міжнародным гуманітарным правам, падкрэслілі ў штабе.
Расійскі бок пакуль гэта не каментаваў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ